08:08 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Сімвал Еўрапейскіх гульняў Лесік з'явіцца на дзіцячых пляцоўках

Сімвал Еўрапейскіх гульняў Лесік з'явіцца на дзіцячых пляцоўках

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Роставыя фігуры, якія віталі гасцей Еўрапейскіх гульняў на ўездах у Мінск з боку Брэста, Віцебска, Магілёва і Гродна, вырашана перанесці ў дзіцячыя паркі.

Роставыя фігуркі талісмана II Еўрапейскіх гульняў Лесіка вырашана перанесці на дзіцячыя пляцоўкі ў гарадскія паркі, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Пакуль Лесікі з таблічкамі "Запрашаем" вітаюць гасцей беларускай сталіцы на ўездзе ў Мінск з боку Брэста, Віцебска, Гродна і Магілёва. Пяты Лесік стаіць каля стадыёна "Дынама".

"Я думаю, яны яшчэ будуць цікавыя. Таму каля "Дынама" Лесік яшчэ застаецца, а тыя, якія на ўездах, мы плануем устанавіць на дзіцячых пляцоўках, у гарадскіх парках. Дзеці ўсе любяць такія роставыя фігуры", - распавяла ў эфіры СТБ кіраўнік службы па добраўпарадкаванні УП "Мінскзеленбуд" Анжаліка Пузанкова.

Яна нагадала, што сімвал Еўрапейскіх гульняў павінен застацца ў горадзе, паколькі гульні сталі знакавай падзеяй і былі цёпла прынятыя гасцямі.

Дарэчы, у Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 было прададзена сувенірнай прадукцыі, у тым ліку цацак Лесіка, а таксама тэкстылю з выявай маскота больш чым на мільён рублёў.

Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы