Гэта ўсё лянота: дзесяцікласнікі распавялі, чаму мова выклікае ў іх цяжкасці

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкШкольнікі, архіўнае фота
Школьнікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама ў якасці прычын навучэнцы назвалі складанасць вучэбнага прадмета, пропускі заняткаў і вялікі аб’ём матэрыялу.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Амаль палова беларускіх дзесяцікласнікаў называюць уласную ляноту і неарганізаванасць у якасці прычыны, якая выклікае цяжкасці пры вывучэнні беларускай мовы ў школе. Такія дадзеныя прыводзяцца ў рэкамендацыях па выніках рэспубліканскай кантрольнай работы па гэтай дысцыпліне.

БЕЛАРУСКІЯ ПРЫМАЎКІ І ПРЫКАЗКІ НА РУСКАЙ  МОВЕ - Sputnik Беларусь
Відэа
Апытанне Sputnik: ці добра вы ведаеце беларускія прымаўкі?

Вынікі рэспубліканскай кантрольнай работы па беларускай мове, якая праводзілася ў гэтым годзе сярод дзесяцікласнікаў, прааналізавалі спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Вынікі кантрольнай паказалі, што большасць дзесяцікласнікаў, якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні, ведаюць яе дастаткова добра: 50,8% атрымалі адзнакі "сем" і "восем", 35,1% - адзнакі "пяць" і "шэсць", а 4,3% - адзнакі "дзевяць" і "дзесяць".

Сярод дзесяцікласнікаў, якія вывучаюць родную мову на павышаным узроўні, на дзявяткі і дзясяткі кантрольную напісалі 5,9% навучэнцаў, на адзнакі "сем" і "восем" – 58,8%, адзнакі "пяць" і "шэсць" – 32,1%.

Таксама дзесяцікласнікі адказалі на пытанні спецыяльнай анкеты. Такім чынам, спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі выявілі фактары, якія ўплываюць на засваенне беларускай мова.

У спісе прычын, якія выклікаюць цяжкасці пры вывучэнні мовы, 45,3% вучняў назвалі ўласную ляноту і неарганізаванасць. 38,8% назвалі беларускую мову цяжкім вучэбным прадметам, а 20,5% адзначылі, што прычынай узнікнення цяжкасцяў з’яўляюцца пропускі заняткаў і навёрстванне вучэбнага матэрыялу, столькі ж дзесяцікласнікаў паскардзіліся на хуткі тэмп вучэбных заняткаў.

Вынікі апытання дзесяцікласнікаў і іх педагогаў у некаторых момантах супалі. Так, па дадзеных НІА, у якасці фактараў, якія зніжаюць эфектыўнасць навучання беларускай мове, большасць педагогаў (76,4%) назвалі недастаткова высокую матывацыю навучэнцаў.

 

Стужка навiн
0