17:05 08 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.45
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.32
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, кантроль будзе тычыцца не толькі айчынных прэпаратаў, але і імпартных: у цэлым падзелу не будзе.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Структуру для кантролю за якасцю прадаваных лекаў плануюць стварыць у Беларусі, пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам адбылася ў панядзелак: кіраўнік ведамства далажыў беларускаму лідару аб фарміраванні цэн на лекі і сістэме закупкі медыцынскага абсталявання.

"Абмяркоўваецца пытанне стварэння Дзяржфармнагляду. Гэтая структура будзе сачыць за якасцю прэпаратаў, якія знаходзяцца ў абарачэнні на рынку", - паведаміў Каранік журналістам пасля сустрэчы, яго словы прыводзіць БелТА.

Як адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, кантроль будзе тычыцца не толькі айчынных прэпаратаў, але і імпартных: у цэлым, падзелу не будзе.

"Усе прэпараты, якія знаходзяцца ў аптэках, выкарыстоўваюцца ў бальніцах, будуць выбарачна адбірацца для правядзення кантролю іх складу і якасці", - растлумачыў Уладзімір Каранік.

Чытайце таксама: 

Тэги:
Лекі, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь

Галоўныя тэмы