12:02 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Лукашэнка заявіў, што самыя адукаваныя спецыялісты ў Магілёўскай вобласці

Лукашэнка заявіў, што самыя адукаваныя спецыялісты ў Магілёўскай вобласці

© Photo: пресс-служба президента РБ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Кіраўнік дзяржавы правёў у Касцюковічах нараду па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца і сказаў, што не бачыць неабходнасці ў дадатковых ільготах для рэгіёну, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу, што губернатар як новы кіраўнік выклаў шэраг патрабаванняў, у тым ліку, па будаўніцтве жылля.

Заводы і жыллё

Кіраўнік дзяржавы задаўся пытаннем ці застануцца ў рэгіёне людзі працаваць, калі ім дадуць жыллё. "Перш чым прасіць нешта, трэба бачыць гэтых людзей. Нічога агулам нават вам як маладому губернатару ніхто рабіць не будзе", - папярэдзіў ён.

Наглядным прыкладам, на яго думку, стала сітуацыя з недапрацоўкамі ў сельскай гаспадарцы ў паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўшчыны. "Вось скажыце, з каго цяпер спытаем?" - задаў рытарычнае пытанне прэзідэнт.

Асобна Лукашэнка спыніўся і на вырашэнні жыллёвага пытання на месцах. "Як было ў савецкія часы: будуецца завод - будуецца жыллё. Натуральна, не ўсім. Спецыялістам, а астатніх набіралі", - нагадаў ён.

Беларускія ўлады гатовыя аказваць падтрымку па ўсёй краіне праектам, якія здольныя вырабляць прадукцыю і зарабляць грошы.

"Будзем падтрымліваць і вас. І перш за ўсё вас, вы няпростую вобласць прынялі", - звярнуўся беларускі лідар да Зайца, які павінен напружыцца разам з астатнімі кіраўнікамі для вырашэння ўсіх пытанняў.

Больш умелых няма

Касцюковічы прэзідэнт назваў добрым горадам і закрануў праблемы мясцовай прамысловасці. "Нарэшце цэментны завод заварушыўся, гэта нядрэнны горад. Шчыра кажучы, я не бачу (неабходнасці - Sputnik) ў залімітавым ільгатаванні", - канстатаваў Лукашэнка.

Пасля чаго запатрабаваў выканання дысцыпліны, як у працы, так і тэхналогіях. "Вы кажаце, што тэхніку закупілі - 50 камбайнаў. А вы захаваць гэтую тэхніку зможаце?" - паставіў ён чарговае пытанне.

Прэзідэнт пахваліў спецыялістаў аграрнага сектара Магілёўскай вобласці. Паводле яго слоў, "больш тэхналагічна ўмелых людзей у краіне няма. Вы ведаеце, што рабіць. І трэба ў гэтым напрамку рухацца". Праўда, улада заўсёды гатовая падставіць плячо ў ажыццяўленні канкрэтных праектаў.

У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў фарэлевую гаспадарку "Лохва", якую наведаў сёння ў Касцюковіцкім раёне.

"Вось рэнтабельнасць, рынак неабсяжны. І ўнутры свабодны рынак, і Расія побач. Чаму такія праекты не падтрымліваць? Будзем падтрымліваць! І такіх шмат праектаў", - заявіў беларускі лідар.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Магілёўская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы