23:59 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Шматдзетная сям'я, архіўнае фота

Лукашэнка павялічыў памер сямейнага капіталу

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2710

З 1 студзеня 2020 года памер сямейнага капіталу будзе складаць 22,5 тысячы рублёў - больш за дзесяць тысяч долараў у эквіваленце.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павялічыў памер сямейнага капіталу да 22,5 тысячы рублёў, адпаведны ўказ ён падпісаў у сераду.

Указ №345 "Аб сямейным капітале" прэзідэнт падпісаў у сераду.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, указам падаўжаецца тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў.

"Фарміраванне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, з базавым памерам на 1 студзеня 2020 года 22,5 тысячы рублёў. Пры гэтым для захавання пакупніцкай здольнасці памер сямейнага капіталу будзе штогод індэксавацца ў залежнасці ад тэмпаў росту спажывецкіх цэн", - распавялі ў прэс- службе прэзідэнта.

Згодна з указам, права на прызначэнне сямейнага капіталу маюць беларусы пры нараджэнні (усынаўленні або ўдачарэннi) трэцяга і наступнага дзіцяці, калі з улікам новага малога ў сям'і не менш за трох дзяцей да 18 гадоў.

Прызначаць сямейны капітал будуць пры звароце ў мясцовыя органы ўлады. Прызначыць яго павінны на працягу паўгода з дня нараджэння дзіцяці. Права на распараджэнне сродкамі з'яўляецца па заканчэнні 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці.

"Пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на сямейны капітал, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці", - паведамілі ў прэс-службе.

Можна будзе выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу і датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвх умоў, а таксама атрыманне адукацыі, платных медпаслуг.

"Парадак і канкрэтныя мэты выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, а таксама парадак і ўмовы іх датэрміновага выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў. Дадзеныя сродкі будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) "Сямейны капітал" у ААТ "АСБ Беларусбанк", - удакладнілі ў прэс-службе.

Калі ж да сродкаў не звярталіся на працягу трох гадоў пасля заканчэння 18 гадоў з моманту нараджэння дзіцяці, ці не выкарыстоўвала на працягу пяці гадоў пасля падачы заявы аб распараджэнні, то яны будуць вяртацца ў бюджэт.

"У мэтах забеспячэння роўных магчымасцяў для шматдзетных сем'яў, якім сямейны капітал прызначаны раней (па праграме 2015-2019 гадоў), Указам таксама прадастаўлена ім права на датэрміновае выкарыстанне дадзеных сродкаў па ўказаных напрамках", - заключылі ў прэс-службе.

Тэги:
Сям'я, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы