МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Больш актыўна забяспечваць жыллём шматдзетныя сем'і ў невялікіх гарадах і аграгарадках даручыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чыноўнікам падчас наведвання вытворчага цэха "Навасёлкі" птушкафабрыкі прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна" ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.
У рэгіёне сёлета плануюць забяспечыць жыллём дзве тысячы шматдзетных сем'яў, далажыў прэзідэнту выконваючы абавязкі старшыні - першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. Гэта больш за траціну ўсіх шматдзетных сем'яў - у цяперашні час у вобласці пражывае каля 5,7-5,8 тысячы сем'яў, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей.
"Мы і далей будзем развіваць гэты кірунак, таму што абавязаны забяспечыць гэтыя сем'і жыллём. Вядома, разглядаем пытанні, каб будаўніцтва ішло і ў вёсцы", - цытуе Салаўя БелТА.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікім горадзе.
"Гэта і дзяржаве трэба, і дзецям будзе больш выгадна", - сказаў ён.
Прэзідэнт лічыць, што такая жыллёвая палітыка будзе спрыяць размеркаванню рабочай сілы па краіне.
Чытайце таксама:
- Сямейны капітал: каля 680 млн долараў ляжаць на рахунках шматдзетных бацькоў
- Міністр працы распавяла, як зменяцца дапамогі па доглязе за дзецьмі
- Кошт індывідуальнага жылля ў Беларусі знізіцца