10:08 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка

Праца над новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі амаль завершана – Карпенка

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі публікаваўся яшчэ некалькі гадоў таму, аднак з тых часоў дакумент так і не быў унесены ў парламент.

МАГІЛЁЎ, 24 вер - Sputnik. Наступіў завяршальны этап у працы над праектам новага Кодэкса аб адукацыі, заявіў у аўторак міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, адказваючы на пытанне Sputnik.

Праца над змяненнем Кодэкса аб адукацыі вядзецца ў Беларусі ўжо некалькі гадоў, аднак абноўленую версію дакумента пакуль не ўбачылі ні дэпутаты, ні грамадскасць.

Кіраўнік Мінадукацыі нагадаў, што праца над змяненнем Кодэкса вядзецца досыць даўно. "Яшчэ ў 2016 годзе адразу пасля прызначэння мяне міністрам адукацыі новая рэдакцыя Кодэкса была выстаўлена на сайце міністэрства. І кожны мог унесці свае прапановы", - адзначыў Карпенка.

Па словах міністра, цяпер "настаў завяршальны этап, калі прайшлі практычна ўсе ўзгадненні".

"У нас з'явілася некалькі рознагалоссяў, якія мы павінны былі ўрэгуляваць на ўзроўні міністэрства эканомікі некаторых іншых ведамстваў. Гэта работа практычна таксама праведзена", - дадаў кіраўнік Мінадукацыі.

Карпенка выказаў упэўненасць, што ва ўстаноўленым парадку кодэкс будзе ўнесены ў парламент для разгляду. Пры гэтым тэрміны магчымага ўнясення праекта ён не назваў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Ігар Карпенка, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы