Начальнік Генштаба Белаконеў звольнены ў запас

© Sputnik / Виктор ТолочкоНачальнік генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны РБ Алег Белаконеў
Начальнік генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны РБ Алег Белаконеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фактычна ўказ прэзідэнта носіць тэхнічны характар, паколькі Белаконева для працы ў парламенце было неабходна вызваліць ад пасады.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім начальнік Генеральнага штаба і першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў звольнены ў запас, адпаведны дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чыноўнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Якім чыноўнікам прыйдзецца шукаць замену пасля парламенцкіх выбараў?

Белаконеў на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку ў рэспубліцы, быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Згодна з беларускім заканадаўствам ён не можа сумяшчаць пасаду начальніка Генштаба з дэпутацкай дзейнасцю.

"Загадваю: вызваліць генерал-маёра Белаконева Алега Аляксеевіча ад пасады начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны", - гаворыцца ў тэксце ўказу.

Там таксама адзначаецца, што генерал звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Фактычна гэты ўказ прэзідэнта носіць тэхнічны характар, паколькі Белаконева для працы ў парламенце было неабходна вызваліць ад пасады, а зрабіць гэта можа толькі кіраўнік дзяржавы.

Белаконеў быў прызначаны начальнікам Генштаба і першым намеснікам міністра абароны ў студзені 2014 года. Да гэтага ён з'яўляўся камандуючым сіламі спецыяльных аперацый УС Беларусі.

Стужка навiн
0