21:04 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Малаінвазіўнае пратэзаванне аартальнага клапана выканалі пацыентцы 78 гадоў, аперацыя доўжылася крыху больш за дзве гадзіны.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Унікальную аперацыю на сэрцы ўпершыню правялі ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Беларускія медыкі выканалі малаінвазіўнае пратэзаванне аартальнага клапана, пацыенткай стала 78-гадовая жанчына, у якой быў дыягнаставаны крытычны аартальны стэноз.

Аперацыя прайшла пад мясцовым наркозам, да сэрца дабраліся праз сцегнавыя пасудзіны. На ўвесь працэс сышло 2 гадзіны 10 хвілін пры тым, што класічная аперацыя доўжыцца звычайна 5-6 гадзін. Ужо праз чатыры дні пацыентку выпісалі.

Аартальны стэноз - гэта звужэнне аартальнага клапана, у выніку якога кроў з поласці сэрца з цяжкасцю трапляе ў аорту. Часцей за ўсё здараецца ў пажылых людзей. Сярод частых сімптомаў - непрытомнасці, стэнакардыя і задышка пры фізічнай нагрузцы.

Пры стэнозе аартальнага клапана выжывальнасць пацыентаў не перавышае 50%. Каб перамагчы яго, праводзяць пратэзаванне аартальнага клапана. Пры гэтым 30-40% пацыентаў традыцыйную аперацыю не могуць правесці ў сілу розных прычынаў.

Тэги:
Медыцына і здароўе, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы