16:24 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2510

У новы пералік увайшлі некалькі сотняў найменняў розных адходаў, ён быў прыняты ў адпаведнасці з законам "Аб абыходжанні з адходамі".

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Урад Беларусі зацвердзіў пералік небяспечных адходаў, здзелкі аб перадачы якіх трэба рэгістраваць, такая інфармацыя з'явілася на сайце Савета міністраў.

Адпаведная пастанова Саўміна №36 была прынята 22 студзеня 2020 года. У адпаведнасці з дакументам, здзелкі аб перадачы небяспечных адходаў, а таксама аб адчужэнні іх іншай юрыдычнай асобе ці індывідуальнаму прадпрымальніку неабходна рэгістраваць.

У спіс небяспечных адходаў ўвайшлі некалькі сотняў найменняў. Гэта пратэрмінаваныя прадукты харчавання, адходы вытворчасці цукру, ападкі вінаробства, адходы вытворчасці эцілавага спірту і кармавых дрожджаў.

Таксама ў яго ўваходзяць адходы пуху і пяра, шкур і мяхоў, розныя шламы, адходы паперы і попелу. Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на шклабой, акумулятары і батарэйкі, адходы лекавых прэпаратаў, ртутныя тэрмометры многія іншыя.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам "Аб абыходжанні з адходамі". Яна ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

Тэги:
Беларусь, Экалогія, Савет міністраў РБ

Галоўныя тэмы