Маладым аграрыям могуць замяніць "тэрміноўку" на службу ў рэзерве

© Sputnik / Сергей ЛескетьУборка бульбы
Уборка бульбы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар таксама падкрэсліў, што дзяржава гатова падставіць плячо для забеспячэння жыллём маладых аграрыяў.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Прапанова замяніць маладым аграрыям тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько.

Нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра АПК Віцебскай вобласці: ідзе барацьба не на жыццё, а на смерць

Нарада ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці прайшла ў аўторак.

Хацько прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія занятыя ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць ваенную службу пераважна ў рэзерве. Беларускі лідар прапанову сустрэў згодай.

"Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім. Хай яны пяць ці дзесяць гадоў, можа, два гады па два месяцы адлучаюцца на ваенную падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць", - сказаў Лукашэнка.

Прапаноў па працы ў гэтым кірунку кіраўнік дзяржавы чакае ад міністэрства абароны і дзяржсакратарыята Савета бяспекі. На яго думку, такая падтрымка для маладых спецыялістаў таксама будзе з'яўляцца пэўнай палёгкай.

"Але прайсці гэтую суровую школу жыцця трэба ўсім. Дамовіліся. Прапрацаваць гэтае пытанне. Нам трэба знайсці аптымальны варыянт", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Падставіць плячо ў пытанні жылля

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што дзяржава гатова падставіць плячо для забеспячэння жыллём маладых аграрыяў. Гэтае пытанне ён назваў найважнейшым: на яго думку, трэба вярнуцца да практыкі будаўніцтва дамоў у аграгарадках.

"У вас ўсюды ёсць аграгарадкі. У гэтых аграгарадках для кожнага спецыяліста - для пачатку галоўнага - павінен быць пабудаваны дом", - перакананы Лукашэнка.

На думку прэзідэнта, будаўніцтвам такога жылля мог бы заняцца філіял Шклоўскага завода газетнай паперы "Домабудаванне", толькі гэта абавязкова павінна быць жыллё па месцы - у аграгарадку.

У якасці іншых мер падтрымкі маладых аграрыяў, ішла размова і аб фінансавым стымуляванні маладых спецыялістаў: кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заробак у гэтай сферы павінен быць годным. У той жа час, паводле яго слоў, рэспубліканскі і абласны бюджэты не варта перагружаць стварэннем новых фондаў падтрымкі, як гэта прапаноўвалася.

"Багатых людзей нямала. Папрасіце ў іх патрошку, хай адшчыпнуць вам у гэты фонд, разумеючы, што нам трэба сялян ратаваць. А вы з гэтых фондаў будзеце падтрымліваць спецыялістаў. Ці яшчэ нейкі варыянт знайдзіце. Але пра бюджэт нават не думайце. Не раю і ў абласны бюджэт асабліва залазіць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0