13:17 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Міністр транспарту Беларусі і пасол Кыргызстана таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільнага транспарту.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рэгулярных авіязносінах з Кыргызстанам, пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка міністэрства транспарту і камунікацый рэспублікі Аляксея Аўраменкі з паслом Кыргызстана Эрмекам Ібрагімавым.

Пасол Кыргызстана сустрэўся з міністрам транспарту напярэдадні правядзення чарговай Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Адной з тэм гутаркі стала супрацоўніцтва ў сферы авіяцыйнага транспарту.

"Мы будзем рады прапанове, у выпадку зацікаўленасці з вашага боку, прапрацаваць арганізацыю прамых авіязносін паміж Бішкекам і Мінскам з авіякампаніямі Кыргызстана. Мы таксама гатовыя аказаць дапамогу ў зручных стыкоўках з маршрутамі іншых авіякампаній у еўрапейскім кірунку", - адзначыў Аўраменка.

Нагадаем, сёння прамых рэйсаў паміж Беларуссю і Кыргызстанам няма.

Абмеркавалі міністар з амбасадарам таксама супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільнага транспарту. Праблемных пытанняў у гэтым кірунку няма, бакі цалкам задавальняюць патрэбы адзін аднаго.

Тэги:
Кыргызстан, Беларусь

Галоўныя тэмы