Міністэрства аховы здароўя: каранціну не будзе, падстаў няма

© Sputnik / Виктор ТолочкоХлопчык у ахоўнай масцы ў Мінску
Хлопчык у ахоўнай масцы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве заклікалі не панікаваць і спыніць распаўсюджваць чуткі, а таксама нагадалі, што чалавек сам нясе адказнасць за сваё здароўе.

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі не бачыць падстаў для ўвядзення каранціну, вынікае з паведамлення, апублікаванага ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.

Фура на беларуска-літоўскай мяжы - Sputnik Беларусь
Літва ўсё ж такі закрые межы

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ні ў адной з краін, якія ўвялі забарону на ўезд грамадзян, гэтая мера не кранула уласных грамадзян - "таму што гэта немагчыма тэхнічна і няправільна маральна-этычна". Пры гэтым з васьмі завозных выпадкаў, якія былі выяўлены ў Беларусі, сем - гэта грамадзяне Беларусі. Такім чынам, адзначаюць у ведамстве, закрыццё мяжы не дае гарантыі прадухілення распаўсюджвання інфекцыі.

Закрыццё дзіцячых садкоў і пачатковай школы таксама не дасць жаданага эфекту, перакананыя ў Міністэрстве аховы здароўя. Там нагадалі, што дзеці і хварэюць радзей, і смяротных выпадкаў сярод іх не было. Акрамя таго, іх хутчэй за ўсё пакінуць пад наглядам бабуль і дзядуляў, а пажылыя людзі з'яўляюцца самай уразлівай групай, у іх найбольш высокая рызыка развіцця цяжкіх ускладненняў пры вірусных інфекцыях (грыпе, парагрыпе, адзёру, пнеўманіі).

У Міністэрстве аховы здароўя таксама адзначылі, што вопыт дыстанцыйнага навучання ў БНТУ паказаў, што студэнты альбо раз'ехаліся па краіне, альбо працягнулі актыўна наведваць масавыя мерапрыемствы ў сталіцы.

Там таксама прывялі статыстыку па іншых захворваннях. Так, цяпер у краіне некалькі сотняў пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ад запалення лёгкіх, і толькі ў аднаго з іх COVID-19. Пры гэтым у 64 чалавек захворванне працякае цяжка, сярод іх ні адзін не пакутуе ад каронавіруса. З 34 чалавек з пнеўманіяй, якія знаходзяцца на апараце ШВЛ, ні ў аднаго няма каронавіруса.

Міністэрства аховы здароўя заклікала ўсіх не панікаваць і спыніць распаўсюджваць неправераную інфармацыю.

"Давайце быць дабрэй адзін да аднаго! І, галоўнае, успомніце, што ў першую чаргу сам чалавек нясе адказнасць за сваё здароўе і сваё жыццё і можа ўплываць на здароўе сваіх блізкіх", - сказалі ў ведамстве, падкрэсліўшы, што толькі сумесныя скаардынаваныя дзеянні жыхароў краіны і сістэмы аховы здароўя дазволяць дамагчыся вялікіх поспехаў.

Стужка навiн
0