06:57 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (569)
3110

На такі крок пойдуць, каб грамадзяне былі ўпэўненыя ў тым, што ўлады нічога не хаваюць і не спрабуюць "прыгладзіць сітуацыю".

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Беларусь запросіць спецыялістаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) для ацэнкі працы сістэмы аховы здароўя, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на сустрэчы з кіраўніком Верхняй палаты парламента абмяркоўваў не толькі палітычныя і эканамічныя пытанні, але і сітуацыю з каронавірусам.

"Каб усе нашы грамадзяне былі ўпэўненыя, што ўлада нічога не хавае і не спрабуе прыгладзіць сітуацыю, мне дадзена даручэнне звязацца са спецыялістамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць іх да нас у краіну, каб яны далі рэальную ацэнку рабоце нашай сістэмы аховы здароўя", - сказала Качанава журналістам пасля гутаркі з прэзідэнтам, яе словы перадае БелТА.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу прадстаўніцтва СААЗ некалькі разоў выступала з падтрымкай мер па недапушчэнні распаўсюджвання захворвання, якія прымаюцца ў Беларусі.

Разам з тым, многія грамадзяне занепакоеныя з-за адсутнасці штодзённых дадзеных са статыстыкай захворвання - лічбы Міністэрства аховы здароўя называе раз у некалькі дзён.

Па дадзеных на 30 сакавіка, у Беларусі было зафіксавана 152 выпадкі каронавіруса, у аўторак адзін з заражаных - віцебскі акцёр Віктар Дашкевіч - сканаў. У вобласці сёння працуе міністр аховы здароўя - яго туды накіраваў прэзідэнт.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (569)
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Беларусь

Галоўныя тэмы