12:30 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (788)
1610

Акрамя інфіцыраваных COVID-19, устаноўленыя ўрадам правілы тычацца і кантактаў першага і другога узроўняў, адпраўленых на самаізаляцыю.

МІНСК, 6 мая - Sputnik. Беларускі урад удакладніў патрабаванні да грамадзян, якія знаходзяцца на самаізаляцыі як інфікаваныя каронавірусам або кантакты першага ўзроўню, адпаведная пастанова апублікавана сёння.

Парадак знаходжання людзей у рэжыме самаізаляцыі ў сувязі з каронавірусам быў вызначаны пастановай Саўміна ад 8 красавіка №208 "Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства". Цяпер урад вырашыў удакладніць некаторыя нормы дакумента.

Згодна з абноўленымі правіламі, заражаныя каронавірусам цяпер абавязаныя інфармаваць пра магчымыя крыніцы заражэння і пра свае кантакты. Самі інфікаваныя і іх кантакты абавязаны таксама праходзіць медыцынскі агляд.

Акрамя таго, тэрміны знаходжання на самаізаляцыі зараз могуць не толькі падаўжаць, але і скарачаць.

Таксама ўрад устанавіў, што самаізаляцыі падлягаюць і дзеці да 10 гадоў, у выпадку, калі яны з'яўляюцца кантактамі 2-га ўзроўню, у іх ёсць адзін ці некалькі рэспіраторных сімптомаў і яны наведваюць установы адукацыі. Знаходжанне па месцы пражывання дзяцей павінны забяспечваць іх законныя прадстаўнікі.

Пастанова ўжо ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Тэги:
Урад Беларусі, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы