06:33 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (562)
22 0 0

На думку міністэрства, пакаты рост інфікавання стаў магчымы з-за правядзення тэсціравання кантактных асоб тых, у каго раней было выяўлена інфікаванне COVID-19.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Беларусь выходзіць на плато інфікавання новым каронавірусам, пра гэта заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

"У апошні час выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем (станоўчых тэстаў на COVID-19) у сярэднім дзесьці каля 8,7-9,7% ад колькасці тэстаў, якія мы правялі", - сказала Богдан ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў, у краіне назіраецца спадзісты рост захворвання - гэта адбываецца дзякуючы шэрагу супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, якія былі распрацаваны ў студзені-лютым яшчэ да прыходу новага тыпу каронавіруса ў краіну.

Намеснік міністра заявіла, што ў рэспубліцы на наяўнасць каронавируснай інфекцыі тэсціруюцца не толькі тыя, хто звярнуўся ў медустановы ці ж хворыя на пнеўманіі, але і кантактныя асобы тых пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены COVID-19, што дае магчымасць максімальна выявіць інфіцыраваных сярод насельніцтва.

"І выяўленнем сярод кантактных асоб мы па-ранейшаму знаходзім каля 64%", - удакладніла яна.

Богдан адзначыла, што неабходна рыхтавацца да наступнага этапу - вакцынавання, гэта адбудзецца тады, калі ў свеце будзе створана вакцына ад COVID-19.

Зніжэнне захворвання чакаецца

У сваю чаргу намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская пацвердзіла агучаны раней прагноз па зніжэнні колькасці інфікаваных у краіне - 6 мая яна паведаміла, што захворванне каронавірусам будзе ўстойліва зніжацца ў Беларусі прыкладна праз месяц.

"Да канца месяца - у чэрвені ўжо дакладна - мы выйдзем на ўстойлівае зніжэнне колькасці новых выпадкаў", - сказала яна.

Пры гэтым яна адзначыла, што "вірус новы, і спрагназаваць сапраўды досыць складана". Таксама Глінская мяркуе, што летам ён будзе паводзіць сябе як звычайны рэспіраторны вірус, у сувязі з чым узровень захворвання будзе зніжацца.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на чацвер, у рэспубліцы было выяўлена 26 772 выпадкі інфікавання COVID-19, паправіліся і выпісаныя 8 168 чалавек, 151 пацыент з пацверджаным каронавірусам памёр.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (562)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы