21:52 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (569)
13 0 0

Як паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя, паправіліся і выпісаныя ўжо больш за 12 тысяч пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены каронавірус.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 33 371, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сёння ў Беларусі праведзена 403 236 тэстаў на каронавірус - за суткі іх зрабілі больш за 15 тысяч.

Выяўлены ўжо 33 371 выпадак каронавіруса. За дзень колькасць інфіцыраваных вырасла на 945 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 12 057 пацыентаў. Памерлі 185 чалавек - у Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што ў іх быў шэраг хранічных захворванняў.

Сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што з каронавірусам "месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца". Пры гэтым ён адзначыў, што неўзабаве захворванне можа пачаць зніжацца ў Мінску, як раней гэта адбылося ў Віцебскім рэгіёне.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (569)
Тэги:
Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы