06:59 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Усяго ў 2020-м, у адпаведнасці з указам прэзідэнта, у беларускае войска адправяцца да ста афіцэраў запасу.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў подпіс пад указам, якім на службу ў войску прызываюцца афіцэры запасу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам у бягучым годзе ў беларускія Узброеныя сілы заклічуць грамадзян краіны ва ўзросце да 27 гадоў з ліку "запаснікаў", якія не прайшлі тэрміновую службу, службу ў рэзерве i не маюць права на адтэрміноўку.

Усяго ў 2020-м, у адпаведнасці з указам, у войска адправяцца да ста такіх афіцэраў.

Прэзідэнт даручыў Мінабароны прызначэнне афіцэраў запасу на пасады, а ўрад павінен да першага лютага 2021 года прадставіць дадзеныя аб выніках прызыву "запаснікаў".

Тэги:
Беларусь, войска

Галоўныя тэмы