17:53 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Беларускі лідар даручыў правесці рэвізію ў прамысловай сферы горада і працягнуць "наводзіць глянец" ў ім.

МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў работы па добраўпарадкаванні Магілёва - кіраўнік дзяржавы наведвае ў суботу абласны цэнтр.

У ходзе рабочай паездкі беларускі лідар даў дадатковыя даручэнні кіраўніцтву горада для яго далейшага развіцця. І выслухаў даклад мэра Магілёва Уладзіміра Цумарава.

"Малайчына. Нядрэнна, але гэта яшчэ асобныя зярняткі. Горад павінен быць прыгожым", - цытуе словы прэзідэнта БелТА. Лукашэнка распавёў таксама, што добраўпарадкоўваюцца і іншыя абласныя цэнтры рэспублікі.

Што да Магілёва, то кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на прамысловасці горада, даручыўшы правесці рэвізію.

Лукашэнка азнаёміўся з горадабудаўнічымі планамі Магілёва. Прэзідэнту расказалі і аб работах па добраўпарадкаванні ў ландшафтна-рэкрэацыйнай комплексе "Падніколле", дзе запланавана абсталяванне спартыўных і дзіцячых пляцовак, а таксама атракцыёнаў. Кіраўнік дзяржавы папрасіў паскорыць тэрміны далейшага добраўпарадкавання комплексу.

Тэги:
Магілёў, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы