15:59 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У новым дапаможніку прыводзяцца дакументальныя архівы, картасхемы і ілюстрацыі - мяркуецца, што яны дапамогуць больш глыбокаму засваенняю матэрыяла.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Новы падручнік гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выпусцілі ў Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Новы падручнік рыхтаваўся групай аўтараў пад кіраўніцтвам доктара навук члена-карэспандэнта НАН Аляксандра Кавалені.

Падручнік пад назвай "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)" выдадзены для беларускіх школ абедзвюх моў навучання.

Сярод аўтараў - рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Марат Жылінскі, навукоўцы ВНУ Барыс Далгатовіч, Марына Краснова, Кузьма Козак і Сяргей Новікаў.

У дапаможнік ўведзена рубрыка "Ствараем летапіс вайны".

"У ёй прапануецца навучэнцам звярнуць увагу на старонкі гісторыі сваёй сям'і, населенага пункта, у якім ён жыве. У дапаможніку прыводзяцца шматлікія дакументальныя матэрыялы, выяўленыя аўтарамі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, картасхемы, шматлікія ілюстрацыі, якія дапаўняюць і пашыраюць тэкст параграфаў і садзейнічаюць больш глыбокаму іх засваенню", - дадалі ў НАН.

Тэги:
Падручнікі, Школа, Вялікая Айчынная вайна

Галоўныя тэмы