16:33 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Ад экзаменаў вызвалілі вучняў 9-х і 11-х класаў - усім выдадуць атэстаты. Звыклы парадак быў зменены ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Расійскія школьнікі сёлета атрымаюць атэстаты без здачы экзаменаў.

Пастанову пра асаблівасці здачы АДЭ ў 2020 годзе падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

"Усе расійскія школьнікі - і дзявятых, і адзінаццатых класаў - у 2020 годзе атрымаюць атэстат без здачы экзаменаў... Выпускнікі, якія захочуць прадоўжыць навучанне ў сярэдніх прафесійных адукацыйных арганізацыях, будуць залічаны ў іх па выніках атэстата", - гаворыцца ў паведамленні.

Звыклы парадак прыйшлося змяніць з-за пандэміі каронавіруса. Такія меры дазволяць засцерагчы педагогаў і вучняў, гаворыцца ў пастанове.

Удакладняецца, што школьнікі, якія хочуць паступаць у ВНУ, могуць здаць АДЭ. Школы будуць дапамагаць ім рыхтавацца да іспытаў дыстанцыйна.

Паводле апошніх звестак, у Расіі выяўлена 493 657 выпадкаў каронавіруса. Паправіліся 252 783 чалавекі, памерлі 6 358.

Тэги:
каронавірус, Школа, Расія

Галоўныя тэмы