07:41 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (827)
1410

У адпаведным пераліку хвароб сёння каля сотні пазіцый, у тым ліку сухоты, цукровы дыябет, ДЦП, рассеяны склероз і эпілепсія.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Каронавірус унесены ў пералік захворванняў, якія даюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, а таксама лячэбным харчаваннем. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

Новаўвядзенні замацаваны ў пастанове Савета міністраў Беларусі №344 ад 15 чэрвеня 2020 года.

"Пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем (...) дапоўніць пазіцыяй "Інфекцыя, выкліканая каронавірусам COVID-19", - сказана ў дакуменце.

У згаданы спіс у цяперашні час ўключана каля сотні захворванняў (у іх ліку сухоты, цукровы дыябет, хвароба Паркінсана, ДЦП, рассеяны склероз, эпілепсія і іншыя).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Што выкарыстоўваюць пры лячэнні

Медыцынская дапамога пацыентам з COVID-19 у Беларусі аказваецца паводле рэкамендацый СААЗ.

У лячэнні выкарыстоўваюцца розныя прэпараты: у іх ліку супрацьвірусны асельтамівір (беларускі прэпарат "Флустоп" адсутнічае ў продажы большасці аптэк некалькі месяцаў, ёсць дарагі замежны аналаг "Таміфлю", які каштуе каля 60 рублёў за ўпакоўку), супрацьмалярыйны гідроксіхларахінн ("Іммард" у Беларусі прадаюць ад 15 рублёў), антыбактэрыйныя лекі азітраміцын (ад 1,5 рубля).

З нядаўняга часу ўжываецца таксама антывірусны японскі прэпарат "Авіган". Пацыентам са сярэднецяжкай формай інфекцыі COVID-19 рэкамендаваны Фавіпіравір, у асобных выпадках глюкакартыкоіды (метылпрэднізалон, дэксаметазон). Дадзеныя схемы выкарыстоўваюцца пры лячэнні ў стацыянары.

Урачы перасцерагаюць ад самалячэння: усе згаданыя прэпараты павінны прымяняцца строга па прызначэнні і пад наглядам спецыяліста.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (827)
Тэги:
Лекі, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы