11:04 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2020 (72)
1910

Абітурыенты пісалі іспыт па беларускай мове 25 чэрвеня, на апрацоўку вынікаў сышло 12 дзён.

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове сталі вядомыя днём у аўторак, абітурыенты ўжо атрымліваюць смс-паведамленьні са сваімі баламі.

Пры паступленні ў ВНУ абітурыенты могуць на свой выбар здаваць адну з дзяржаўных моў - рускую ці беларускую.

Сёння днём сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове: яго абітурыенты здавалі першым, 25 чэрвеня. Такім чынам, на апрацоўку бланкаў сышло 12 дзён.

Пакуль вынікі прыходзяць абітурыентам, падпісаным на смс-абвесткі. Неўзабаве яны павінны быць загружаны і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

У сераду-чацвер, як чакаецца, могуць стаць вядомыя і вынікі ЦТ па рускай мове.

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (72)
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь, ЦТ

Галоўныя тэмы