09:49 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1195)
901

За апошнія суткі прырост па заражаных склаў амаль 227 тысяч чалавек, памерлі больш за чатыры тысячы.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Звыш 650 тысяч чалавек сталі ахвярамі каронавіруснай інфекцыі COVID-19 ва ўсім свеце, сведчаць абноўленыя дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Па дадзеных СААЗ, колькасць заражэнняў ва ўсім свеце дасягнула 16 341 920. COVID-19 забраў жыцці 650 805 пацыентаў.

За апошнія 24 гадзіны ў свеце выяўлена 226 783 новыя выпадкі заражэння COVID-19 і 4 153 смяротных зыхода.

Што тычыцца статыстыкі ў Беларусі, то сёння Міністэрства аховы здароўя назвала новыя лічбы. Так, за суткі выяўлена 115 новых выпадкаў інфіцыравання. А ўсяго ў краіне з пачатку пандэміі зафіксавана 67 366 выпадкаў каронавіруса. Паправіліся і выпісаныя ўжо 60 669 пацыентаў, памерлі 543 чалавекі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1195)
Тэги:
каронавірус

Галоўныя тэмы