03:34 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2020 (72)
7 0 0

На шэраг спецыяльнасцяў як Акадэміі МУС, так і Ваеннай акадэміі ўжо сфармаваўся конкурс з абітурыентаў.

Прыёмная кампанія працягваецца ў Беларусі: абітурыенты могуць падаваць дакументы на бюджэтную форму да 31 ліпеня. Раней Sputnik пісаў пра тое, на якія спецыяльнасці мінскіх ВНУ ў першыя дні ўжо сфармаваўся конкурс, а таксама пра найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці ў рэгіянальных універсітэтах.

У сераду Sputnik вывучыў, з якімі баламі абітурыенты ідуць у дзве найбуйнейшыя сілавыя ВНУ - Акадэмію МУС і Ваенную акадэмію.

Сярод спецыяльнасцяў, на якіх у Акадэміі МУС ужо сфармаваўся конкурс - "Правазнаўства (Аператыўна-вышуковая дзейнасць)", "Правазнаўства (Адміністрацыйна-прававая дзейнасць)", а таксама два напрамкі "Эканамічнае права (Аператыўна-вышуковая дзейнасць)".

Максімальны на дадзены момант бал - у аднаго з абітурыентаў спецыяльнасці "Правазнаўства", ён знаходзіцца ў дыяпазоне 341-350 балаў. Пры гэтым большасць тых, хто паступае, маюць менш за 250 балаў з 400 магчымых.
Самы нізкі бал у Акадэмію МУС пададзены таксама на "Правазнаўства" - у абітурыента менш за 130 балаў з 400, больш канкрэтныя лічбы не прыводзяцца.

У Ваеннай акадэміі конкурс склаўся на шэраг спецыяльнасцяў Агульнавайсковага ўніверсітэта. У трох абітурыентаў, якія паступаюць на гэты факультэт, больш за 300 балаў. Менш за 140 балаў у двух абітурыентаў факультэта - яны плануюць паступаць на "Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі" і "Ідэалагічную працу".

Склаўся конкурс і на некаторыя спецыяльнасці іншых факультэтаў. Мінімальны бал - у аднаго з абітурыентаў факультэта ўнутраных войскаў: ён знаходзіцца ў дыяпазоне 101-110 з 400 магчымых і на дадзены момант цалкам мае шанцы быць залічаным на бюджэт.

У мінулым годзе прахадныя балы ў Акадэміі МУС складалі ад 215 ("Правазнаўства (адміністрацыйна-прававая дзейнасць)") да 312 ("Судовыя крыміналістычны экспертызы"). У Ваеннай акадэміі ў 2019-м прахадныя балы складалі ад 170 ("Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі") да 290 ("Тэлекамунікацыйныя сістэмы (асобы жаночага полу)").

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (72)
Тэги:
ВНУ, Абітурыенты, Беларусь

Галоўныя тэмы