12:16 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (788)
1610

За мінулыя суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 99 чалавек, ад ускладненняў памерлі чатыры пацыента.

МІНСК, 3 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 68,1 тысячы чалавек, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 68 166 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19", - распавялі ў прэс-службе ведамства.

Адпаведна, за мінулыя суткі ў краіне хваробу выявілі яшчэ ў 99 чалавек. Пры гэтым паправіліся і выпісаліся 47 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Агульная колькасць тых, хто ўжо здаровы, дасягнула 62 943 чалавек.

З учорашняга дня ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, памерлі чатыры пацыента. Усяго з лютага COVID-19 забраў у Беларусі жыцці 571 чалавека.

З моманту выяўлення першага выпадку інфікавання каронавірусам, у рэспубліцы правялі 1 323 814 тэстаў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (788)
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы