04:48 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (148)
7 0 0

У ведамстве падкрэслілі, што працоўныя цэха і будпляцоўкі - не месца для выражэння асабістых меркаванняў і перакананняў.

МІНСК, 18 жні - Sputnik. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі заклікала ўсіх супрацоўнікаў галіны, якія цяпер выступаюць з пратэстамі, не праводзіць іх на працоўных месцах, не перашкаджаць працы будкомплексу, гаворыцца ў заяве ведамства.

"Мінбудархітэктуры заклікае ўсіх, хто лічыць неабходным выказаць свой пункт гледжання ў выглядзе мітынгу або забастоўкі, не перашкаджаць працы будкомплексу... Рабочыя цэха і будпляцоўкі - не месца для выражэння сваіх асабістых палітычных перакананняў і меркаванняў", - гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Рабочым таксама нагадваюць, што сілай на працоўных месцах ніхто нікога ўтрымліваць не будуць.

Да таго ж, падкрэслілі ў міністэрстве, пратэстныя акцыі ў працоўных цэхах і на будпляцоўках недапушчальныя - гэта аб'екты павышанай небяспекі.

"Акрамя таго, працэс будаўніцтва спалучаны са мноствам рызык, грэбаваць якімі нельга. Спыніць будоўлю ці няякасна выканаць будаўнічыя працы - гэта значыць нанесці ўдар па звычайным грамадзянам краіны, якія не змогуць атрымаць ключы ад доўгачаканых кватэр", - дадалі ў ведамстве.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. З мінулага тыдня на шматлікіх прамысловых гігантах краіны пачаліся мітынгі пратэсту, якія перайшлі ў забастоўкі.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (148)
Тэги:
акцыі пратэстаў, Мінбудархітэктуры РБ

Галоўныя тэмы