04:26 22 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Выпісаныя са шпіталяў 305 чалавек, памерлі пяць пацыентаў, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у іх меўся шэраг хранічных захворванняў.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. За мінулыя суткі каронавірус пацвердзіўся ў 161 беларуса, праінфармавала ў чацвер Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, з пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных пацыентаў вырасла да 72 302. Выпісаліся са шпіталя за апошнія суткі 305 чалавек, за ўвесь час - 71 205.

Памерлі пяць хворых. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, у гэтых людзей быў шэраг хранічных захворванняў, акрамя каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь час зарэгістравана 696 выпадкаў са смяротным зыходам.

У ведамстве таксама дадалі, што за час пандэміі ў Беларусі праведзена 1 мільён 554 тысяч 129 тэстаў на вірус COVID-19.

У свеце, па дадзеных на 3 жніўня, колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, перавысіла 26 мільёнаў чалавек.

Галоўныя тэмы