10:29 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Такое рашэнне сталічныя ўлады прынялі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з ВРВІ і каронавірусам.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Дзень горада ў Мінску ў гэтым годзе пройдзе без традыцыйных масавых гулянняў, пра гэта мінчан і гасцей сталіцы папярэдзілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Дзень горада пройдзе без традыцыйных масавых гулянняў. Перавага аддадзена лакальным акцыям, выставам, тэматычным урокам", - распавялі там.

Сталічныя ўлады прынялі такое рашэнне ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. На іх думку, трэба забяспечыць бяспеку грамадзян ва ўмовах распаўсюджвання ВРВІ і COVID-19.

Дзень горада ў Мінску адзначаюць у другую суботу верасня, у гэтым годзе свята выпала на 12 верасня. Звычайна ў гэты дзень у беларускай сталіцы праходзяць розныя масавыя мерапрыемствы. Свята завяршаецца салютам у розных раёнах горада. Ці варта чакаць салюту ў гэтым годзе, пакуль не паведамляецца.

Галоўныя тэмы