19:34 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
1310

МУС Літвы вырашыў скарыстацца адмысловым становішчам у заканадаўстве, каб упусціць групу беларускіх грамадзян, якім, на думку Вільнюса, пагражае небяспека.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Скарыстаўшыся гуманітарным выключэннем, устаноўленым урадам Літвы, чыноўнікі вырашылі даць ўезд у краіну больш за 200 грамадзянам Беларусі, паведаміла міністр унутраных спраў краіны Рыта Тамашюнене.

"Дазвол на ўезд у Літву з часу пачатку крызісу ў Беларусі ў агульнай складанасці было прадастаўлена 205 жыхарам гэтай краіны", - сказала яна.

Скарысталіся такой магчымасцю, па звестках ведамства, 54 чалавекі. Атрымана таксама 16 просьбаў аб прытулку.

Па словах кіраўніка МУС балтыйскай рэспублікі, такое рашэнне было прынята на фоне палітычнага крызісу ў Беларусі. Паліцыя лічыць, што гэтым людзям пагражае небяспека.

Нагадаем, згодна з рашэннем Кабінета міністраў, жыхарам Беларусі, бяспекі якіх на радзіме нешта пагражае (так гэта ці не - рашэнне прымаюць чыноўнікі ў Вільні), па асобным хадайніцтве МУС можа давацца права ўезду ў Літву з асаблівымі гуманітарнымі палітычнымі мэтамі.

Літва ўваходзіць у лік краін Еўропы, якія першымі заявілі пра гатоўнасць увесці санкцыі супраць афіцыйнага Мінска на фоне пратэстаў апазіцыі ў краіне.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)
Тэги:
Беларусь, Літва

Галоўныя тэмы