08:21 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (827)
701

Ахвярамі ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, за мінулыя суткі сталі яшчэ шэсць пацыентаў.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 81,5 тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ў сераду міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 81 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - агучылі лічбу ў ведамстве.

Прырост захворвання за мінулыя суткі - плюс 415 чалавек. Гэта на 21 чалавекі больш за колькасць, агучаную 6 кастрычніка і рэкордны паказчык за апошнія месяцы.

Пры гэтым па стане на 7 кастрычніка ў Беларусі паправіліся і выпісаліся 75 тысяч 683 пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19. З учорашняга дня ў стан здаровых перайшлі 307 чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 874 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Гэта на шэсць ахвяр больш, чым было ўчора.

Усяго з моманту пачатку пандэміі беларускія лабараторыі правялі 1 мільён 976 тысяч 828 тэстаў.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (827)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы