Больш за 38 мільёнаў чалавек у свеце заразілася COVID-19

© REUTERS / STEPHANE MAHEМедыцынскія работнікі ў Францыі
Медыцынскія работнікі ў Францыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказчыкі захворвання і смяротнасці ад захворвання на каронавірус у многіх краінах пабілі вясновыя антырэкорды.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Каронавіруснай інфекцыяй заразіліся 38 066 297 чалавек ва ўсім свеце, пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса па стане на раніцу серады.

Хуткая дапамога працуе ў Мінску - Sputnik Беларусь
COVID-19: плюс 526 хворых беларусаў за суткі

Колькасць смяротных зыходаў, звязаных з вірусам, вырасла да 1 085 411 чалавек. Паправілася больш за 26 мільёнаў пацыентаў.

У лідарах заражаных і загінулых традыцыйна для апошняга часу ўтрымліваюцца ЗША - 7 856 605 i 215 887 адпаведна. На другім месцы па ліку тых, хто захварэў, застаецца Індыя - 7 239 389 пры 110 586 смяротных выпадках, на трэцім - Бразілія з лічбамі ў 5 113 628 і 150 998.

Рост захворвання на каронавірусную інфекцыю фіксуецца ў многіх краінах Еўропы, што прымусіла ўлады казаць пра другую хвалю. У прыватнасці, вясновыя антырэкорды па колькасці сутачных захворванняў пабіты ў Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нідэрландах, Чэхіі, Польшчы і некаторых іншых. Італія, якая найбольш пацярепела раней таксама паведамляе пра рост паказчыкаў, аднак лічбаў першай хвалі яна пакуль не дасягнула.

Улады шэрагу краін Еўропы паступова робяць больш жорсткімі меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню хваробы. Акрамя таго, Савет ЕС па агульных пытаннях зацвердзіў у аўторак рэкамендацыі па каардынацыі мер, якія абмяжоўваюць свабоду перамяшчэння ў Еўрасаюзе.

Пры гэтым напярэдадні дырэктар па надзвычайных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Дорыт Ніцан заявіў, што другі хвалі пандэміі COVID-19 няма - на яго думку, пра гэта сведчаць віды і формы каронавіруса.

Стужка навiн
0