07:51 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

За перыяд пандэміі каронавіруса зарэгістравана ўсяго 44 выпадкі перадачы інфекцыі непасрэдна на борце самалёта, падлічылі ў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Па статыстыцы, якую прыводзяць у асацыяцыі, з пачатку года самалётамі скарысталіся 1,2 мільярда чалавек. Пры гэтым зафіксавана ўсяго 44 факты перадачы каронавіруса на борце, гэта значыць адзін выпадак на 27 мільёнаў падарожнікаў.

"Будзьце ўпэўненыя, рызыка захварэць на COVID-19 на борце самалёта вельмі нізкая", - гаворыцца ў заяве Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

Сярод галоўных прычын спецыялісты называюць высокія спінкі крэслаў, якія становяцца надзейным бар'ерам і перашкаджаюць распаўсюджванню каронавіруса.

Варта дадаць, у Расспажыўнаглядзе таксама адзначаюць, што аднаўленне авіязносін на дадзеным этапе каронавіруснай інфекцыі бяспечна. Пры дакладным выкананні ўсіх правіл самалёт не нясе ніякай пагрозы падарожнікам. Адмысловае даследаванне, якое правялі эксперты, паказала: каб пасажыр заразіўся COVID-19, неабходна правесці як мінімум 54 гадзіны ў салоне з інфікаваным чалавекам.

Нагадаем, з 19 кастрычніка "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў з Мінска ў Маскву. Рэйсы ў аэрапорт Дамадзедава цяпер выконваюцца па панядзелках, серадах і пятніцах. Авіякампаніі "Аэрафлот" і "Белавія" аднавілі палёты з Расіі ў Беларусь у канцы верасня пасля працяглага перапынку, выкліканага пандэміяй. Да прыпынення беларускія барты дастаўлялі пасажыраў у Маскву (у аэрапорты Дамадзедава, Жукоўскі, Шарамеццева), Санкт-Пецярбург, Калінінград, Краснадар, Растоў-на-Доне, Сочы, Ніжні Ноўгарад, Казань, Варонеж.

Тэги:
Распажыўнагляд, каронавірус

Галоўныя тэмы