18:10 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (930)
2310

З учорашняга дня зафіксавана 984 новыя выпадкі захворвання на каронавірус. Мінулы рэкорд за суткі здарыўся ў Беларусі ў красавіку - дыягназ пацвердзіўся ў 973 чалавек.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Па дадзеных на сённяшні дзень, у Беларусі выяўлена 96 529 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 за суткі - 984 выпадкi - пабіла вясновы рэкорд. Раней у Беларусі больш за ўсё пацыентаў з каронавірусам за адзін дзень зарэгістравана 29 красавіка: 973 чалавекі.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 973 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - распавялі ў міністэрстве аховы здароўя.

На сённяшні дзень зафіксавана 85 322 пацыента, якія паправіліся, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Амаль 2,5 мільёна (а менавіта - 2 444 162) тэстаў праведзена ў рэспубліцы з моманту пачатку пандэміі.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (930)
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь

Галоўныя тэмы