МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" прыбыла ў Індыю, паведаміла выданне New Indian Express. Як раней тлумачылі прадстаўнікі мясцовай фармацэўтычнай кампаніі, трэцяя фаза выпрабаванняў расійскай вакцыны ў Індыі можа завяршыцца да мая 2021-га.
Раней Расійскі фонд прамых інвестыцый і індыйская фармкампанія Dr. Reddy's Laboratories атрымалі адабрэнне генеральнага кантралёра лекавых сродкаў Індыі для правядзення другой і трэцяй фаз клінічных даследаванняў вакцыны "Спутник V". Гэта будуць кантраляваныя даследаванні, якія будуць уключаць выпрабаванні на бяспеку і імунагеннасць.
Індыя зараз займае другое месца ў свеце па колькасці тых, хто заразіўся COVID-19. Па дадзеных мясцовага Міністэрства аховы здароўя, толькі за мінулыя суткі колькасць інфіцыраваных вырасла амаль на 45 тысяч чалавек. Усяго ў краіне зафіксавана ўжо 8,72 мільёна выпадкаў захворвання. Ад каронавіруса ў Індыі памерлі 128 688 чалавек.
Расійская вакцына "Спутник V" вытворчасці НДЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні. Гэта першы прэпарат ад каронавіруса ў свеце, які атрымаў афіцыйную рэгістрацыю. Зараз клінічныя даследаванні вакцына "Спутник V" праходзяць у Беларусі, ААЭ і Венесуэле.