МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Запускаецца масавая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", нарошчваюцца прамысловыя маштабы, пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка.
"Першая ў свеце зарэгістраваная вакцына "Спутник V" выйшла ў грамадзянскі абарот і пачала распаўсюджвацца сёння па рэгіёнах, прамысловыя маштабы нарошчваюцца", - сказаў Мурашка на сустрэчы міністраў аховы здароўя краін БРІКС.
Міністр адзначыў, што вытворцамі ўжо адпрацаваны тэхналагічныя рэгламенты і запускаецца масавая вытворчасць прэпарата.
Як паведаміла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава, плануецца, што ў лістападзе будзе выраблена каля паўмільёна доз вакцыны, у студзені - 1,5 мільёна доз, з лютага лічба дасягне за тры мільёны, а з красавіка аб'ём складзе шэсць мільёнаў доз у месяц.
Першая ў свеце вакцына "Спутник V" для прафілактыкі COVID-19 была распрацавана НДЦ імя Гамалеі, прайшла клінічныя выпрабаванні і была зарэгістраваная летам бягучага года.
У кастрычніку стала вядома аб рэгістрацыі другой расійскай вакцыны "ЭпиВакКорона". Яе выпрабаванні пачнуцца ў бліжэйшы час, у іх будуць удзельнічаць у тым ліку людзі старэйшыя за 60 гадоў і якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.
Раней намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк паведамляў, што вытворчасць расійскай вакцыны можа быць наладжана на "Белмедпрэпаратах" - гэта пытанне абмяркоўвалася кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у лістападзе.
Чытайце таксама:
- Следам за Беларуссю: Турцыя хоча вырабляць расійскую вакцыну ад COVID
- Мадура распавёў, як праходзяць выпрабаванні расійскай вакцыны ад COVID-19