12:45 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1063)
1510

Вылечыліся ад каронавіруса і выпісаныя са шпіталяў ужо 141 443 чалавекі, у тым ліку за апошнія суткі - 1658.

МІНСК, 15 сне - Sputnik. За мінулыя суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 1 911 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, такія дадзеныя апублікавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў аўторак.

Агульная колькасць выяўленых ад пачатку пандэміі выпадкаў дасягнула 164 059.

Пры гэтым вылечыліся ад каронавіруса і выпісаныя з бальніц ужо 141 443 чалавекі, у тым ліку за апошнія суткі - 1658.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 тысяча 282 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, такім чынам за мінулыя суткі колькасць ахвяр пандэміі павялічылася яшчэ на дзевяць чалавек.

Раней у аўторак, наведваючы Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, прэзідэнт Беларусі распавёў аб планах па стварэнні айчыннай вакцыны ад каронавіруса і назваў суму, у якую гэта можа абыйсціся. А ў панядзелак, падчас візіту ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу імя М.Я.Саўчанкі ў Мінску, ён распавёў аб трох шляхах вакцынацыі ад гэтай інфекцыі.

Таксама ў аўторак стала вядома, што беларускія пластычныя хірургі з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі выкананне аперацый па змене полу.

Чытайце таксама:

  • Эфектыўнасць вакцыны "Спунтник V" супраць складаных выпадкаў COVID-19 - 100%
  • Пацыентка бальніцы не пазнала Лукашэнку - відэа
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1063)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы