21:32 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2021 (29)
11 0 0

Пасля бою курантаў у горадзе працягнуць працаваць метро, трамваі, тралейбусы і аўтобусы. Акрамя таго, можна будзе з'ехаць з Мінска ў Сокал і Атоліна.

МІНСК, 31 сне – Sputnik. Мінская падземка будзе працаваць у навагоднюю ноч да 3 гадзін, інтэрвал руху на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 6 хвілін, на Зеленалужскай – 10.

Да чатырох гадзін раніцы 1 студзеня будуць працаваць аўтобусы і тралейбусы. Часцей за астатніх у навагоднюю ноч у сталіцы будзе хадзіць аўтобус № 100, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс". Інтэрвал яго руху складзе 10 хвілін.

У навагоднюю ноч таксама будуць працаваць аўтобусы № 1 "ДС Вяснянка – Вакзал" (інтэрвал – 12 хвілін), № 44 "ДС Карастаянавай – ст. Ждановічы" (інтэрвал – 33 хвіліны), № 26 "ДС Усходняя – Паўліны Мядзёлкі" (інтэрвал – 30 хвілін), № 72 "ДС Шабаны – ст.м. Магілёўская" (інтэрвал – 16 хвілін), № 69 "Вакзал – Масюкоўшчына" (інтэрвал – 20 хвілін), № 112С "АС Аўтазаводская – Сокал" (інтэрвал – 37 хвілін), № 74С "ДС Малінаўка-4 – Гарадскі Вал" (інтэрвал – 20 хвілін) і іншыя.

Самымі частымі будуць тралейбусы № 6 і 27. Інтэрвал іх руху складзе 15 хвілін. Таксама выйдуць на лінію тралейбусы № 20 "ДС Серабранка – Вакзал" (інтэрвал – 16 хвілін), № 53 "ДС Малінаўка-4 – ДС Зялёны луг-7" (інтэрвал – 16 хвілін), № 60 "ДС Ангарская-4 – ст. м. Магілёўская" (інтэрвал – 16 хвілін), № 57 "ДС Сухарава-5 – Гарадскі Вал" (інтэрвал – 17 хвілін) і іншыя.

Будуць працаваць трамваі № 4 "ДС Возера – пл. Мяснікова" (інтэрвал – 20 хвілін) і № 6 "ДС Серабранка – ДС Зялёны Луг" (інтэрвал – 12 хвілін).

З прыгарадных аўтобусаў выйдзе на лінію № 429 "ДС Дружная – Атоліна" (інтэрвал – 90 хвілін).

Такі графік будзе дзейнічаць першага студзеня з 0:00 да 4:00. Поўны спіс аўтобусаў і тралейбусаў, якія працуюць у Мінску ў навагоднюю ноч, прыводзіцца на сайце "Мінсктрансу".

Чытайце таксама:

Тэмы:
Новы год - 2021 (29)
Тэги:
Беларусь, Мінск, Новы год, Грамадскі транспарт

Галоўныя тэмы