09:57 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Крымінагенная сітуацыя знаходзілася і знаходзіцца пад поўным кантролем праваахоўных органаў, падкрэсліў генпракурор Андрэй Швед.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. У рэспубліцы назіраецца агульнае зніжэнне ўзроўню злачыннасці, пра гэта генеральны пракурор Андрэй Швед далажыў сёння прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Швед заявіў, што ў 2020 годзе адзначаецца агульнае зніжэнне асабліва цяжкіх злачынстваў на 14%, цяжкіх - на 27%, а злачынстваў у побыце - на 11%.

"Крымінагенная сітуацыя знаходзілася і знаходзіцца пад поўным кантролем праваахоўных органаў. Практычна па ўсіх асноўных відах злачынстваў адзначаецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці", - цытуе БелТА генпракурора.

Па словах Шведа, за 2020 год узрасла колькасць злачынстваў, якія звязаны з кібермахлярствам (больш за 25 тысяч). У 2019 годзе гэтая лічба была значна ніжэй - больш за 10 тысяч. Генпракурор лічыць, што ашуканцы (у асноўным з-за мяжы) скарысталіся трохі нервовым становішчам, нагнятаннем, адцягненнем праваахоўнага блока на тое, каб спыніць дэстабілізацыю грамадскай бяспекі ў Беларусі.

"Кібермахляры кінуліся падманваць нашых грамадзян: даверлівых пенсіянераў, іншых асоб. І адбыўся такі рост", - падкрэсліў Швед.

Пратэсты і каронавірус

Аляксандр Лукашэнка правёў паралель паміж пратэстамі і кавідам на сустрэчы з генпракурорам.

"Гэта, вядома, паўплывала на іншыя напрамкі барацьбы са злачыннасцю. Гэта, як кавід. Усе кінуліся: "Кавід, кавід, кавід". Вядома, трэба лячыць, цяжкая сітуацыя. Але не трэба ж забываць, што ў нас ёсць і анкалогія, і астматыкі, і сардэчна-сасудзістыя - гэтыя хваробы таксама трэба лячыць. І яны ціснуць на грамадства яшчэ больш, чым кавід. Так і тут", - правёў паралель Лукашэнка.

Узмоцненая адказнасць за экстрэмізм

Беларускі лідэр у верасні 2020 года даручыў распрацаваць прапановы па змяненні заканадаўства. Швед сёння заявіў, што яны ведамствам распрацаваны і дакладзены прэзідэнту, у прыватнасці, гаворка ідзе аб пашырэнні паўнамоцтваў пракурораў.

"У першую чаргу ў працэсуальным аспекце, у тым ліку ў сувязі з падтрыманнем дзяржабвінавачання. Акрамя таго, Генеральная пракуратура падрыхтавала блок прапаноў, звязаных з узмацненнем адказнасці за экстрэмізм і парушэнне грамадскага парадку. І ў гэтай частцы таксама дадзена даручэнне прэзідэнта Беларусі сёлета ўнесці адпаведныя прапановы", - распавёў журналістам генпракурор.

Швед адзначыў, што папраўкі закрануць не толькі ўзмацненне адказнасці за экстрэмізм, але і ўвесь блок заканадаўства, які будзе забяспечваць грамадскую бяспеку ў Беларусі і стабільнасць.

"Узмацніць адказнасць, у тым ліку крымінальную, за праявы экстрэмізму і здзяйсненне злачынстваў, звязаных з экстрэмізмам, і канкрэтызаваць ў заканадаўстве крытэрыі, па якіх тыя ці іншыя дзеянні асоб будуць мець прыкметы экстрэмізму", - дадаў ён.

Чытайце таксама:

Тэги:
Злачынства, Генеральная пракуратура Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы