МІНСК, 10 сту – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра магчымасць увядзення каменданцкай гадзіны з-за сітуацыі з каронавірусам ў краіне, фрагмент выступлення прэзідэнта на заводзе "Гарызонт" быў паказаны ў эфіры тэлеканала СТВ у суботу.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яму часта прапаноўвалі ўвесці каменданцкую гадзіну "заходнікі і СААЗ", аднак ён быў катэгарычна супраць такога рашэння.
"Ну, а калі беларусам вельмі хочацца каменданцкую гадзіну, мы за суткі ўвядзем каменданцкую гадзіну і зачынім так, што ніхто нос не высуне. Але нам гэта не трэба, нам трэба працаваць", - заявіў ён.
Таксама прэзідэнт узгадаў пра сваі выказванні аб каронавірусе вясной і растлумачыў, чаму рэкамендаваў лячыць хваробу трактарам, лазняй і гарэлкай.
"У сакавіку, калі я казаў і пра гарэлку, і пра трактар, і пра лазню. Як я толькі ні спрабаваў вас адцягнуць, каб вы мазгі свае не загружалі гэтым", - падзяліўся прэзідэнт.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 9 студзеня, агульная колькасць тых, хто захварэў у Беларусі ад пачатку пандэміі - 210 368, ахвярамі сталі 1507 чалавек. Сутачны прырост колькасці інфіцыраваных за суткі ў суботу склаў 1767 чалавек.
Чытайце таксама:
- Пасол РФ: у лютым-сакавіку расійскую вакцыну пачнуць вырабляць у Беларусі
- Падоўжаны меры падтрымкі эканомікі Беларусі ва ўмовах пандэміі
- Вакцыну "Спутник V" назвалі эфектыўнай супраць новых штамаў COVID-19