05:06 26 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

У Беларусі COVID з пачатку пандэміі ўжо захварэлі больш за 217 тысяч чалавек, а ачунялі крыху больш за 200 тысяч.

МІНСК, 13 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 972 пацыенты з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў сераду прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым за мінулыя суткі пацыентаў больш выпісалася, чым захварэла - 2 тысячы 281. Памерлі 9 чалавек. Дарэчы, новыя дадзеныя блізкія да рэкорду, які быў зарэгістраваны 12 снежня: тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне ўжо захварэлі 217 тысяч 696 чалавек, ачунялі 200 тысяч 132 пацыенты. За гэты час у рэспубліцы памерлі 1 тысяч 544 беларуса.

За суткі ў краіне выканалі 22 тысячы 512 тэстаў, а ўсяго праведзена ўжо 4 млн 166 тысяч 539 тэстаў - гэта амаль палова насельніцтва Беларусі.

Нагадаем, цяпер у краіне праходзіць вакцынацыя ад каронавіруса расійскім "Спутник V". Першымі прышчэпкі атрымліваюць людзі з групы рызыкі - медыкі, педагогі і іншыя. Першыя прышчэпкі былі зроблены медыкам 29 снежня 2020 года. Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні адзначыў, што беларусы "з каронавірусам будуць жыць да канца вясны".

Чытайце таксама:

Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы