19:42 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.53
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1073)
15 0 0

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1610 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. У Беларусі за суткі зарэгістраваны 1778 пацыентаў з COVID-19, выпісаны - 2 292 пацыента, паведамілі Sputnik ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго ад пачатку пандэміі ў краіне былі зарэгістраваны 230 494 чалавекі з станоўчым тэстам на каронавірус. Ачунялі 214 366 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19.

"За мінулыя суткі выкананы 15 060 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 295 374 тэста", - паведамілі агенцтву ў медыцынскім ведамстве.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 610 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 1 601 смяротны зыход - такім чынам, за мінулыя суткі памерлі ад захворвання 9 пацыентаў.

Калі пачнецца масавая вакцынацыя ў Беларусі ад COVID-19?

Масава рабіць прышчэпкі ад каронавіруса ў рэспубліцы пачнуць у красавіку. Пакуль вакцыну ад хваробы атрымліваюць людзі з групы рызыкі, у першую чаргу - медыкі.

У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя.

Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутник V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1073)
Тэги:
Беларусь, Статыстыка, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы