МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сітуацыя з каронавірусам у Расіі стабілізуецца, гэта дае магчымасць паступова здымаць уведзеныя ў сувязі з пандэміяй абмежаванні, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на анлайн-сустрэчы з навучэнцамі ВНУ з нагоды Дня расійскага студэнцтва.
"Сёння з раніцы слухаў даклады: у нас ужо колькасць тых, хто ачуняў, перавышае колькасць тых, хто захварэў. Колькасць інфіцыраваных зніжаецца, вось ужо стала менш за 20 тысяч (у суткі - Sputnik)", - адзначыў расійскі лідэр.
Пуцін падзякаваў маскоўскім уладам, адзначыўшы, што іх намаганні не праходзяць дарма і ў сталіцы цяпер сітуацыя выраўноўваецца.
"Гэта дае магчымасць акуратна здымаць уведзеныя абмежаванні, вяртацца да нармальнага навучальнага рытму", - сказаў ён.
Таксама Пуцін дадаў, што трэба выкарыстоўваць атрыманы вопыт, усе лепшыя напрацоўкі і практыкі, нарошчваць лічбавы патэнцыял ВНУ.
Абстаноўка ў Маскве
Мэр Масквы Сяргей Сабянін раней адзначыў, што сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у сталіцы РФ выклікае асцярожны аптымізм.
У сувязі з гэтым там з 22 студзеня да звычайнага рэжыму працы вярнуліся каледжы, установы дадатковай адукацыі, спартыўныя школы і дзіцячыя забаўляльныя ўстановы. Акрамя таго, адкрыліся музеі, бібліятэкі, установы культуры.
Разам з тым захоўваецца дыстанцыйная форма навучання для маскоўскіх вну да 6 лютага, застаецца ў сіле патрабаванне аб пераводзе не менш за 30% супрацоўнікаў арганізацый на "дыстанцыёнку", яно будзе дзейнічаць да істотнага паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Таксама ўлады Масквы пакуль захоўваюць забарону на працу кафэ, бараў, рэстаранаў, дыскатэк, караоке і боўлінгаў з 23:00 да 06:00.
Аб расследаванні Навальнага
Адказваючы на пытанне аднаго са студэнтаў аб апублікаваным на YouTube фільме пра тое, што ў прэзідэнта РФ нібыта ёсць "палац у Геленджыку", Уладзімір Пуцін заявіў, што не глядзеў фільм апазіцыянера Аляксея Навальнага, бо ў яго няма вольнага часу.
"Але гартаў відэаподборкі, якія мне памочнікі прынеслі", - адказаў Пуцін.
Расійскі лідэр запэўніў, што нічога з таго, што ў фільме паказана ў якасці прэзідэнцкай уласнасці, ні яму, ні яго блізкім сваякам "не належыць і ніколі не належала".
Чытайце таксама:
- "Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны
- СААЗ ацаніла дадзеныя аб росце смяротнасці з-за новага штаму COVID
- Расія дапаможа Беларусі ў барацьбе з COVID-19 - Захарава