МІНСК, 8 лют – Sputnik. Выступаць на Усебеларускім народным сходзе, не ведаючы глыбінных настрояў у грамадстве, вельмі складана, пра гэта сказаў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці ў ходзе нарады аб падрыхтоўцы УНС.
Паводле яго слоў, беларускім уладам трэба будзе правесці шмат працы, якая падразумявае не толькі выступленні, заключэнні і рэзалюцыі ў ходзе VI УНС, але матэрыялы яго ўласнага дакладу.
Глыбокае вывучэнне настрояў
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сацыялагічным даследаванні, якое прайшло ў Беларусі на працягу месяца ў некалькі этапаў. Усяго ў сацапытанні прыняло ўдзел каля 10 тысяч беларусаў.
"Гэта, можна сказаць, глыбокае вывучэнне настрояў у нашым грамадстве. Гэта ў 10 разоў больш, чым звычайна сацыёлагі даследуюць па тых ці іншых пытаннях групы людзей", - адзначыў ён.
Пасля чаго дадаў, што на першым этапе вывучаліся настроі гарадскіх жыхароў. У тым ліку "прадпрыемствы былі даследаваны сярэдняга ўзроўню (па настроях). Гэта значыць, не самыя адданыя ўладзе, але і не самыя апазіцыйныя - узялі сярэдзіну".
На другім этапе даследаванняў вывучалася грамадская думка насельніцтва ў цэлым, "пачынаючы ад сёл і вёсак, і заканчваючы горадам Мінскам".
Самая высокая аб'ектыўнасць даследаванняў
Беларускі лідэр звярнуў увагу, што цяпер вынікі праведзеных даследаванняў праходзяць стадыю абагульнення. У тым ліку гэта важна і для кіраўніка дзяржавы.
"Таму што выступаць на Усебеларускім народным сходзе, планаваць нешта, не ведаючы глыбінных настрояў у грамадстве, гэта вельмі складана. Таму было праведзена вывучэнне настрояў нашых людзей", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Прычым ён выказаў упэўненасць, што ў сацыялагічных даследаваннях у рэспубліцы самая высокая аб'ектыўнасць. Сацапытанні таксама праводзілі і замежныя спецыялісты.
"Яны будуць, перш за ўсё, падводзіць вынікі. І нашы працавалі - і дзяржаўныя, і прыватныя сацыялагічныя арганізацыі", - запэўніў беларускі лідэр.
Пасля чаго падзякаваў усім, хто прыняў удзел у апытаннях ў якасці рэспандэнта. Самі даследаванні праходзілі на ўмовах ананімнасці.
"Гэта будзе мець вялікае значэнне для выпрацоўкі будучых праграм і будучыні руху нашай краіны ў тым ці іншым напрамку", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка даручыў правесці сацдаследванне перад УНС
- Стала вядома, як выглядае трыбуна Усебеларускага сходу
- Галоўчанка: падчас УНС будуць узмоцненыя меры бяспекі