Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка

© Sputnik / Мария Амелина8 Сакавіка ў Гомелі: кветкі, дзяўчаты, вясна
8 Сакавіка ў Гомелі: кветкі, дзяўчаты, вясна - Sputnik Беларусь, 1920, 06.03.2021
Падпісацца
Беларускі лідэр пажадаў ім "моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой" і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

МІНСК, 6 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з вясновым святам - Днём жанчын, гаворыцца ў паведамленні яго прэс-службы.

"Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - маці, сям'я, Радзіма – жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаеце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі", - цытуе віншаванне БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што беларускім жанчынам падуладны "любыя прафесійныя, спартыўныя і творчыя вяршыні". Ён падкрэсліў, што ў гісторыі краіны і народа здараліся розныя перыяды, але нашы жанчыны заўсёды адрозніваліся "выключнай мудрасцю".

"У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях", - гаворыцца ў віншаванні.

Самыя папулярныя жаночыя імёны

Беларускія палярнікі ў Антарктыдзе - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2021
З Антарктыды з гарачай любоўю: беларускія палярнікі павіншавалі жанчын
Напярэдадні сталі вядомыя самыя папулярныя і самыя рэдкія імёны, якія давалі беларускім дзяўчынкам ў 2020 годзе. Аказалася, што іх часцей, чым хлопчыкаў, называюць рэдкімі імёнамі: у мінулым годзе ў Беларусі нарадзіліся Дзіва, Месяц, Рагнеда і Шанэль.

Топ-5 самых папулярных імёнаў для дзяўчынак у Беларусі ў 2020 годзе - Сафія, Марыя, Ганна, Ксенія, Дар'я. А вось Вольга, Наталля, Таццяна, Алена, Ірына, Святлана пры рэгістрацыі цяпер сустракаюцца вельмі рэдка.

Як удакладнілі ў Мінюсце, у апошнія гады ёсць "мода" на старадаўнія імёны. Напрыклад, у Мінску ў запісах актаў аб нараджэнні імёны 272 дзяўчынак сустракаюцца толькі адзін раз. Больш за ўсё дзяцей з "унікальнымі" імёнамі - у сталіцы і абласных цэнтрах.

Стужка навiн
0