МІНСК, 5 сак – Sputnik. Беларускія палярнікі даслалі жанчынам краіны віншаванне з першым вясновым святам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук.
"Вы дорыце нам любоў і радасць, ахінаеце клопатам, вы натхняеце мужчын на подзвігі і здзяйсненні. Для вас мужчыны складаюць песні і вершы, вам прысвячаюць перамогі, дораць кветкі і падарункі. Без вас наша жыццё было б чорна-белым сюжэтам", - гаворыцца ў віншаванні.
Удзельнікі Беларускай антарктычнай экспедыцыі пажадалі жанчынам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, спакою і дабрабыту.
"Няхай мужчыны захоўваюць для вас атмасферу свята не толькі 8 сакавіка, а кожны дзень, круглы год!" - напісалі палярнікі.
Беларуская станцыя ў Антарктыдзе
У складзе 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцый ажно 10 удзельнікаў. Пяцёра з іх - вопытныя ўдзельнікі, пяцёра - пачаткоўцы. Гэта - урачы і біёлагі, IT-спецыялісты і механікі. Кіруе імі палярны даследчык Аляксей Гайдашоў, для якога гэта ўжо 13-ая экспедыцыя.
У гэтым годзе запланавана канчатковае абсталяванне беларускай станцыі, на якой у сезоне 2021-22 гадоў трэба будзе наладзіць круглагадовае знаходжанне.
Навукоўцы праводзяць назіранне за азонавы слоем, вывучэнне аэразольнага і газавага саставу атмасферы, біялагічныя, мікрабіялагічныя і геафізічныя даследаванні, экалагічны маніторынг.
Беларускія палярнікі сочаць за ключавымі параметрамі паветра, снежнага покрыва, вады, глебавых адкладаў.
Вядзецца таксама пошук участкаў, перспектыўных з пункту гледжання наяўнасці карысных выкапняў, ацэньваюцца магчымасці выкарыстання біялагічных рэсурсаў Антарктыкі.
Чытайце таксама:
- МУС, бяспека і Антарктыда: зацверджаны дзяржпраграмы да 2025 года
- Відэафакт: беларускія палярнікі крэатыўна павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка
- Тры новыя аб’екты пачалі працаваць на Беларускай антарктычнай станцыі