17:35 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1148)
16 0 0

Трэцюю хвалю каронавіруса беларускія медыкі чакаюць гэтай вясной - мяркуецца, што яна прыйдзецца на сезонны ўздым захворванняў.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя 24 гадзіны COVID-19 заразіліся 995 чалавек, у панядзелак было 918 пацыентаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.

За мінулыя суткі выпісаліся 794 чалавекі, у якіх раней медыкі дыягнаставалі каронавірус (310 983 за ўвесь час). Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 320 594 выпадкі захворвання на COVID-інфекцыю.

Усяго памерлі 2 тысячы 237 чалавек (+10 за суткі).

За мінулыя суткі выкананы 8 683 тэсты. У рэспубліцы ад пачатку пандэміі медыкі правялі амаль 5 мільёнаў 350 тысяч ПЦР-даследаванняў.

Калі чакаць трэцюю хвалю?

Раней міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч адзначыў, што з канца сакавіка колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у краіне пачне расці.

Гэта, паводле яго слоў, звязана з сезоннымі віруснымі захворваннямі і звычайным цягам эпідпрацэсу - "гэтыя два фактары могуць напластавацца адзін на аднаго, што дасць негатыўны вынік".

Беларуская вакцына ад COVID-19

НАН Беларусі раней паведамляла, што навукоўцы прыступілі да распрацоўкі ўласнай вакцыны ад каронавіруса. Да канца 2021 года можа быць гатова вопытна-прамысловая партыя прэпарату, а ўжо да канца 2022-га Міністэрства аховы здароўя плануе пачаць яго клінічныя выпрабаванні.

Кажучы пра характарыстыкі айчыннай вакцыны, міністр адзначыў, што расійскі "Спутник V" і будучая беларуская вакцына будуць ідэнтычны па сваіх асаблівасцях, якасцях, уласцівасцях і бяспецы.

Цяпер у рэспубліцы ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавируса прэпаратам "Спутник V". Яго ўжо пачалі выпускаць на "Белмедпрэпаратах" у прамысловых маштабах. Плануецца, што аб'ём складзе да 500 тысяч доз у месяц. Гэтага хопіць, каб штомесяц прывіваць па 250 тысяч чалавек.

У красавіку, па планах Міністэрства аховы здароўя, у краіне павінна пачацца масавая вакцынацыя насельніцтва.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1148)
Тэги:
вясна, медык, трэцяя хваля, каронавірус, Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя, уздым

Галоўныя тэмы