Мінадукацыі РБ апублікавала графік ЦТ

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкВучань у класе
Вучань у класе - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2021
Падпісацца
Першае тэставанне намечана на 16 чэрвеня: у гэты дзень абітурыенты здадуць беларускую мову, а апошнім стане экзамен па сусветнай гісторыі.

МІНСК, 6 кра – Sputnik. Міністэрства адукацыі рэспублікі зацвердзіла графік цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі, такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цэнтралізаванае тэставанне - асноўны этап уступнай кампаніі ў рэспубліцы. Актуальны графік правядзення ЦТ у Беларусі прадугледжаны пастановай Мінадукацыі №50 ад 19 сакавiка 2021 года.

Тэставанне пройдзе ў наступныя даты:

  • беларуская мова - 16 чэрвеня (серада);
  • руская мова - 18 і 19 чэрвеня (пятніца і субота);
  • грамадазнаўства - 21 чэрвеня (панядзелак);
  • матэматыка - 23 і 24 чэрвеня (серада і чацвер);
  • біялогія - 26 чэрвеня (субота);
  • замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 28 чэрвеня (панядзелак);
  • хімія - 30 чэрвеня (серада);
  • фізіка - 2 ліпеня (пятніца);
  • гісторыя Беларусі - 4 ліпеня (нядзеля);
  • геаграфія - 6 ліпеня (аўторак);
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) - 8 ліпеня (чацвер).

Першае цэнтралізаванае тэставанне - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2021
Афіцыйна: беларусы змогуць паступаць у Расію па выніках ЦТ
Прайсці цэнтралізаванае тэставанне можна будзе ў Брэсцкай (4 ўстановы адукацыі), Віцебскай (4), Гомельскай (6), Гродзенскай (4), Мінскай (3), Магілёўскай (7) абласцях, у Мінску - у 13 месцах.

Пункты рэгістрацыі для праходжання ЦТ будуць працаваць з 9.00 да 19.00 (у нядзелю 2 траўня і па суботах 15 і 29 траўня - з 9.00 да 18.00).

Пачнецца ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні ў 11:00. Рэзервовыя дні здачы тэставання - з 2 па 9 ліпеня.

У новай уступнай кампаніі 2021 года па выніках паспяхова пройдзенага цэнтралізаванага тэставання беларусам можна будзе паступіць у ВНУ Расіі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0