02:14 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1178)
23 0 0

Ад пачатку пандэміі ў краіне былі выяўлены 333 430 пацыентаў з дыягназам COVID-19, памерлі 2 334 чалавекі.

МІНСК, 9 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 622 новыя выпадкі каронавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлены 333 430 тысяч захварэлых на каронавірус. За гэты час ачунялі 323 748 пацыентаў, у якіх раней быў дыягнаставаны COVID-19 (1 525 за суткі).

Ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі ў агульнай складанасці памерлі 2 334 чалавекі (+10 чалавек за мінулыя суткі).

У краіне за ўвесь перыяд пандэміі правялі 5 516 682 ПЦР-тэсты на каронавірус, за мінулыя суткі - 20 258.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

У чацвер, 8 красавіка, у Беларусі стартавала масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Спачатку ў краіне прышчаплялі прафесіі з групы рызыкі: лекараў, педагогаў, сацработнікаў. Зараз паліклінікі паступова пераходзяць да тых, хто запісваўся ў ліст чакання вакцыны загадзя.

Спачатку медыкі адбіраюць тых пацыентаў, якія найбольш маюць патрэбу ў вакцынацыі - пенсіянераў, людзей з хранічнымі захворваннямі. У красавіку ў грамадзянскі абарот паступіць вакцына, вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты", таму і тэмпы вакцынацыі паскорацца.

Напярэдадні міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што ў Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 92 тысячы чалавек, з якіх 26 тысяч атрымалі дзве дозы прэпарату.

Для вакцынацыі ў Беларусі на дадзены момант даступны два прэпараты ад каронавіруса: расійскай вытворчасці "Спутник V" і кітайскай - "Сінафарм". Запіс на вакцынацыю ад каронавіруса працягваецца: зрабіць гэта можна праз сайт паліклінікі або па тэлефоне.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1178)
Тэги:
чалавек, COVID-19, краіна, пандэмія, Беларусь, хворы, здароўе, ахова, Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя тэмы