https://bel.sputnik.by/20210507/Mnsterstva-akhovy-zdaroya-regstrue-zdym-zakhvorvannya-COVID-19-u-kantsy-tydnya-1047576880.html
Міністэрства аховы здароўя рэгіструе ўздым захворвання COVID-19 у канцы тыдня
Міністэрства аховы здароўя рэгіструе ўздым захворвання COVID-19 у канцы тыдня
Sputnik Беларусь
Колькасць смяротных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй на 7 траўня 2021 года ў Беларусі складае 2612 чалавек. 07.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-07T16:23+0300
2021-05-07T16:23+0300
2021-05-07T16:12+0300
навіны
грамадства
галоўнае
у беларусі
міністэрства аховы здароўя
захворванне
covid-19
колькасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046863754_0:428:2881:2048_1920x0_80_0_0_5370150830fd582264d2f07546a8dd8b.jpg
МІНСК, 7 тра - Sputnik. Лік праведзеных тэстаў набліжаецца да шасці мільёнаў даследаванняў. Новыя дадзеныя аб эпідэміялагічнай абстаноўцы апублікавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі.Па дадзеных на пятніцу, за мінулыя 24 гадзіны зарэгістравана 1354 новых пацыенты з сімптомамі COVID-19. Такім чынам, сярод жыхароў Беларусі з моманту распаўсюджвання віруснай інфекцыі колькасць заражаных складае 366 305 чалавек.Толькі за мінулыя суткі для распазнання інфекцыі ў арганізме было выканана амаль 19 тысяч тэстаў. Разам з тым, атрымалі лячэнне ў бальніцах і па дамах, а таксама прайшлі курс рэабілітацыі і канчаткова ачунялі 356 842 беларусы.Ахвярамі каронавіруса за апошнія суткі сталі дзесяць пацыентаў, з пачатку пандэміі - 2612 чалавек.Адзіным сродкам пазбегнуць захворвання каронавірусам застаецца вакцынацыя. Напярэдадні стала вядома, што толькі ў Мінску на прышчэпку ўжо запісаліся больш за 100 тысяч чалавек. Цяпер лекары збіраюцца нарасціць тэмпы і павялічыць колькасць грамадзян, чый імунітэт будзе здольны супрацьстаяць інфекцыі.Для вакцынацыі ў Беларусі выкарыстоўваюць расійскія прэпараты "Спутник V" і "ЭпиВакКорона", а таксама кітайскі - Sinopharm. Пры гэтым, каля 296 тысяч чалавек ужо атрымалі першую дозу, яшчэ 137 тысяч - другую. Паводле ацэнкі лекараў, казаць аб пераадоленні масавага заражэння можна будзе тады, калі прышчэплены будуць каля 60% беларусаў.Беларуская вакцына ад каронавірусаУ пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што ў краіне атрымана ўласная вакцына ад каронавіруса."У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну - беларускую. Іншую, якая адрозніваецца ад той, што мы сёння купляем. Як лекары называюць, жывую вакцыну", - адзначыў ён.Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны 1 красавіка 2021 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210504/95-gadovy-veteran-VAV-z-Kryma-peramog-koronavirus--vdea-1047539155.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046863754_10:0:2741:2048_1920x0_80_0_0_226b79c2de0a2e2b41247aed77f14500.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , грамадства, галоўнае, у беларусі, міністэрства аховы здароўя, захворванне, covid-19, колькасць
навіны , грамадства, галоўнае, у беларусі, міністэрства аховы здароўя, захворванне, covid-19, колькасць
Міністэрства аховы здароўя рэгіструе ўздым захворвання COVID-19 у канцы тыдня
Колькасць смяротных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй на 7 траўня 2021 года ў Беларусі складае 2612 чалавек.
МІНСК, 7 тра - Sputnik. Лік праведзеных тэстаў набліжаецца да шасці мільёнаў даследаванняў. Новыя дадзеныя аб эпідэміялагічнай абстаноўцы апублікавала Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Па дадзеных на пятніцу, за мінулыя 24 гадзіны зарэгістравана 1354 новых пацыенты з сімптомамі COVID-19. Такім чынам, сярод жыхароў Беларусі з моманту распаўсюджвання віруснай інфекцыі колькасць заражаных складае 366 305 чалавек.
Толькі за мінулыя суткі для распазнання інфекцыі ў арганізме было выканана амаль 19 тысяч тэстаў. Разам з тым, атрымалі лячэнне ў бальніцах і па дамах, а таксама прайшлі курс рэабілітацыі і канчаткова ачунялі 356 842 беларусы.
Ахвярамі каронавіруса за апошнія суткі сталі дзесяць пацыентаў, з пачатку пандэміі - 2612 чалавек.
Адзіным сродкам пазбегнуць захворвання каронавірусам застаецца вакцынацыя. Напярэдадні стала вядома, што толькі ў Мінску на прышчэпку ўжо запісаліся больш за 100 тысяч чалавек. Цяпер лекары збіраюцца нарасціць тэмпы і павялічыць колькасць грамадзян, чый імунітэт будзе здольны супрацьстаяць інфекцыі.
Для вакцынацыі ў Беларусі выкарыстоўваюць расійскія прэпараты "Спутник V" і "ЭпиВакКорона", а таксама кітайскі - Sinopharm. Пры гэтым, каля 296 тысяч чалавек ужо атрымалі першую дозу, яшчэ 137 тысяч - другую. Паводле ацэнкі лекараў, казаць аб пераадоленні масавага заражэння можна будзе тады, калі прышчэплены будуць каля 60% беларусаў.
Беларуская вакцына ад каронавіруса
У пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што ў краіне атрымана ўласная вакцына ад каронавіруса.
"У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну - беларускую. Іншую, якая адрозніваецца ад той, што мы сёння купляем. Як лекары называюць, жывую вакцыну", - адзначыў ён.
Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны 1 красавіка 2021 года.